Роднае слова

Навуковы і метадычны часопіс «Роднае слова»

ISSN: 0234-1360

Языки издания: Белорусский

Учредитель периодического издания: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб'яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Часопіс створаны ў 1987 г. як штомесячнае навуковае і метадычнае выданне для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Пачаў выходзіць у студзені 1988 г. Першапачатковая назва - «Беларуская мова і літаратура ў школе», у 1992 г. перарэгістраваны як «Роднае слова». З 1 ліпеня 2001 г. рэдакцыя часопіса дзейнічае самастойна як Установа «Рэдакцыя часопіса «Роднае слова»». За 20 гадоў выдадзена больш за 2,9 млн. экз.; у сярэдзіне 1990‑х гг. часопіс меў найбольшы тыраж - каля 10 тыс. экз.

«Роднае слова» - сацыяльна значнае выданне Рэспублікі Беларусь, на старонках якога друкуюцца літаратуразнаўчыя і мовазнаўчыя артыкулы, матэрыялы па сусветнай і нацыянальнай культуры. Часопіс змяшчае публікацыі, якія дапамагаюць выкладаць літаратуру і мову ў арганічнай сувязі з нацыянальнай і айчыннай культурай. Педагогам адрасаваны цыклы артыкулаў пра ўвасабленне мастацкіх твораў беларускай літаратуры ў музыцы, выяўленчым, тэле- і кінамастацтве, што спрыяюць фарміраванню эстэтычна-этычнай культуры моладзі, а таксама змяшчаюцца метадычныя матэрыялы, распрацоўкі ўрокаў, псіхалагічна-педагагічныя рэкамендацыі, настаўніцкія нататкі, адрасы педагагічнага майстэрства, сцэнарыі да юбілейных дат пісьменнікаў, памятных дзён і святаў краіны, да школьных мерапрыемстваў, адлюстроўваюцца вопыт і дасягненні педагогаў краіны, друкуюцца матэрыялы для падрыхтоўкі да алімпіяд рознага ўзроўню, цэнтралізаванага тэсціравання, выпускных экзаменаў у школе і ўступных у ВНУ, да напісання рэфератаў і сачыненняў. Для заняткаў па мове друкуецца разнастайны займальны матэрыял пад рубрыкамі «З гісторыі слоў», «Лінгвістычныя заданні», «Старонка маладога лінгвіста», «З гісторыі часцін мовы, знакаў прыпынку» і інш. Беларуская мова асвятляецца ў кантэксце еўрапейскіх моў, і найперш славянскіх. Часопіс «Роднае слова» належыць да тых перыядычных беларускамоўных выданняў гуманітарна-асветніцкага кірунку, якія істотна дапамагаюць ў станаўленні нацыянальнай самасвядомасці, далучэнні маладога пакалення да беларускай і сусветнай духоўна-культурнай спадчыны.

Рашэннем калегій Вышэйшай атэстацыйнай камісіі часопіс уключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па філалагічных і педагагічных навуках (тэорыя і методыка навучання беларускай мове і літаратуры), мастацтвазнаўстве і культуралогіі.

Часопіс «Роднае слова» - лаўрэат IV Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Золотая Литера» ў намінацыі «Лепшы навуковы, навукова-папулярны часопіс» (2008);
лаўрэат VI Нацыянальнага конкурса друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Золотая Литера» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы навуковай і навукова-папулярнай тэматыкі» (2010).

В перечне ВАК:

  • с 2005-12-13

Издательство: Установа "Рэдакцыя часопіса "Роднае слова"

Контактная информация: 220035, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 47/1, пад'езд 2, кв. 43. Тэл.: (017) 203-35-17 - галоўны рэдактар, (017) 203-24-69 - намеснік галоўнага рэдактара, (017) 203-07-40 - загадчык прыёмнай і адказнага сакратара, (017) 203-34-79 - рэдактары і галоўны бухгалтар. Факс: (017) 203-07-40

Эл. почта: rodnaje_slova@tut.by

! При обращении в редакцию издания следует ссылаться на сайт «Перечень-изданий.ru» как на источник информации.